Рублёвы ўклад можна забраць за суткі, але беларусы нясуць грошы ў банк
Еўрарадыё пацікавілася, ці проста забраць у банку свой рублёвы ўклад. Супрацоўнік “Прыорбанку” Андрэй Сакалоў гаворыць, што праблем з гэтым няма. Асабліва калі сума не перавышае эквівалента ў тры тысячы долараў. Дарэчы, долары атрымаць так жа проста, як і рублі.
Андрэй Сакалоў: Дробныя ўклады мы выдаем дзень у дзень. Мяркую, што эквівалент трох тысячаў долараў вы атрымаеце ў той жа дзень. Але гэта будзе залежыць ад філіяла. Трэба разумець, што ў касе вялікія сумы банкі не захоўваюць. Калі раптам ліміт вычарпаны, тады трэба замовіць грошы на наступны дзень. Праблем няма ані з беларускімі рублямі, ані з валютай.
Цікава: паводле слоў прадстаўніка “Прыорбанку”, дэпазітны партфель банка зараз толькі расце.
Андрэй Сакалоў: На гэты момант ніякага ажыятажу няма. Болей за то, у “Прыорбанку” зараз назіраецца прырост дэпазітнага партфелю.
Вельмі проста атрымаць суму да 6 мільёнаў і ў “Белпрамбудбанку”.
“Белпрамбудбанк”: Трэба напярэдадні замаўляць грошы. Калі сёння замовіце — заўтра атрымаеце.
Ды і для “Белінвестбанку” такая сума не праблема.
“Белінвестбанк”: 6 мільёнаў можаце адразу забраць.
“Беларусбанк” таксама можа выканаць такую заяўку ў той жа дзень. Хіба толькі ў вас мільёнаў сорак — тады давядзецца пачакаць тры дні.
“Беларусбанк”: 40 мільёнаў трэба за тры дні замаўляць.
Паводле дадзеных Нацбанка, на 1 кастрычніка сярэдняя сума ўклада на кожнага беларуса складае 661,8 долара. Месяц таму было каля 620 долараў.