Руслан Салей правёў першы матч за "Дэтройт" у чэмпіянаце НХЛ

Першы матч за сваю новую каманду "Дэтройт" правёў у чэмпіянаце НХЛ капітан зборнай Беларусі па хакею Руслан Салей. Мінулай ноччу "Чырвоныя крылы" разграмілі адзін з былых клубаў Салея "Анахайм" — 4:0 (2:0, 2:0, 0:0).  Як паведамляе БЕЛТА, беларус правёў на пляцоўцы амаль 19 хвілін і скончыў паядынак з паказчыкам карыснасці "+1".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі