Рыгор Барадулін па-ранейшаму ў цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыі
Стан Рыгора Барадуліна цяжкі, але стабільны, паведаміла Ірына Абельская
Як распавяла Еўрарадыё галоўная лекарка лечкамісіі Ірына Абельская, у Народнага паэта тэмпература вярнулася да нармальных паказнікаў – 36,6. Аднак дзядзька Рыгор у бліжэйшыя дні застанецца ў рэанімацыі.
Ірына Абельская: “Стан яго цяжкі, але стабільны са станоўчай дынамікай. Тэмпература нармалізавалася – 36,6. Пацыент з адначасовай хранічнай паталогіяй, пацыент у пэўным узросце, таму пра тэрміны гаварыць пакуль што рана”.
Па словах Ірыны Абельскай, двухбаковая пнеўманія, з якой паэт трапіў у лякарню ў мінулую нядзелю, не была выклікана “свіным грыпам”.
Фота: "Будзьма"