Рымашэўскі: Нічога, што магло б пашкодзіць іншым, я не пісаў
Віталь Рымашэўскі адказаў сёння на некаторыя пытанні журналістаў праз прэс-службу партыі БХД. Найперш ён заявіў, што быў вымушаны адмовіцца ад стасункаў з прэсай пад ціскам КДБ. Яго папярэдзілі, што прэс-канферэнцыя, якая мелася адбыцца сёння, "будзе разглядацца як парушэнне падпіскі аб неразгалошванні тайны следства". І ў гэтым выпадку яго могуць ізноў узяць пад варту.
Рымашэўскі адказаў, што не лічыць сябе на свабодзе, "пакуль у зняволенні знаходзяцца мае сябры і паплечнікі, іншыя кандыдаты". І паабяцаў рабіць усё, каб спрыяць іх вызваленню.
Падзякаваўшы ўсім, хто праявіў сваю салідарнасць і хто выказваў падтрымку, ён адказаў і на пытанне наконт напісанай ім запісцы на імя кіраўніка дзяржавы.
"Я сапраўды пісаў такую запіску, але, на жаль, пра яе змест паведаміць не магу, паколькі я даў падпіску аб неразгалошванні тайны следства. Магу толькі запэўніць, што нічога такога, што магло б пашкодзіць іншым, я ў ёй не пісаў", — сказаў Рымашэўскі.