Сацыёлагі даследавалі гледачоў "Хроснага бацькі"
Як стала вядома Еўрарадыё, сацыялагічнае фірма Baltic Surveys правяла апытанку на тэму “Два фільмы — дзве Беларусі”. Падставай для сацыялагічнага даследавання сталі абодва фільмы “Хросны бацька”, якія паказваў канал НТВ. Людзям задавалі тры пытанні: “Ці ведаюць яны, што такія фільмы паказвалі?”, “Адкуль даведаліся пра гэтыя фільмы” і “Ўзровень даверу да паказанага?”. Як высветлілася, фільмы паглядзелі 40% з 500 апытаных. Большасць бачыла фільмы па тэлевізары, а не ў інтэрнэце. І крыху больш за палову апытаных лічаць, што НТВ паказала паклёп.
Пракаментаваць вынікі апытанкі Еўрарадыё папрасіла вядомага сацыёлага Андрэя Вардамацкага.
Вардамацкі: “Цікавы момант у тым, што па тэлебачанні ўбачылі фільм больш, чым у інтэрнэце. Бо меркавалася, што гэта выключна інтэрнэт-з’ява. Па ступені радыкальнасці ацэнак: там ёсць “абсалютная праўда” і “абсалютны паклёп”. І пазіцыю “абсалютны паклёп” выбралі большасць. Атрымліваецца, што негатыўны радыкалізм мацней за пазітыўны радыкалізм”.
На думку сацыёлага, з апытанкі можна зрабіць выснову, што беларускі глядач нічога новага з паказаных НТВ фільмаў не даведаўся. Прынамсі, і рабілі яго адмыслова для расійскага гледача.
Вардамацкі: “У беларускіх гледачоў светапогляд не зменіш. Тыя, хто быў “супраць”, для іх у паказаным навізны зусім няма. Гэта не больш як сігнал палітычны. Тымі, хто з’яўляецца прыхільнікамі Лукашэнкі, фільм успрымаецца як паклёп. Успрыманне інфармацыі не змяняе структуру светапогляду, а толькі пацвярджае яе альбо не. І ўспрымаецца ў адпаведнасці з той структурай светапогляду, як ёсць, не змяняючы яго. У адпаведнасці з гэтым робіцца станоўчая ці негатыўная ацэнка”.
Што тычыцца таго, як паўплываюць паказаныя тэлеканалам НТВ фільмы на рэйтынг кіраўніка краіны, то, на думку Вардамацкага, грамадская думка — занадта інэрцыйная з’ява, каб яна магла рэзка змяніцца. Але, кажа, пэўны элемент сумневу фільмы маглі пасеяць.
Фота: ByMedia