Садавод з Гродна вырасціў "гурок-лімон" і вінаградныя таматы (відэа)
За 30 гадоў Станіслаў Маслаў стварыў 300 новых відаў.
Увесь вольны час садавод праводзіць у імправізаваных цяпліцах. Тут шмат экзатычных раслінаў. Напрыклад, індыйскі гурок — адзін з ядомых відаў лагінарыі — даўжынёй у 83 см!
Па словах Маслава, асноўная перашкода ў вырошчванні падобных раслінаў у Беларусі — тое, што іх няма каму апыляць. Таму часам даводзіцца рабіць гэта на ўласныя рукі.
У бліжэйшых планах садавода — вырошчванне бананаў і ананасаў.
Відэа: СТВ.