Саліст гурта Linkin Park Чэстэр Бэнінгтан павесіўся

Саліст гурта Linkin Park Чэстэр Бэнінгтан павесіўся

Амерыканскі музыка Чэстэр Бэнінгтан, саліст рок-гурта Linkin Park, учыніў самагубства ў ЗША. Гэта пацвердзіў сябра і калега музыкі, другі вакаліст LP Майк Шынода:

"У шоку, сэрца разбітае, але гэта праўда. Неўзабаве будзе афіцыйнае паведамленне", — напісаў Шынода.

Паводле звестак СМІ, Бэнінгтан павесіўся ў прыватным доме ў прыгарадзе Лос-Анджэлеса.

Вядома, што музыка доўгі час змагаўся з алкагольнай і наркатычнай залежнасцю. 

Бэнінгтан быў двойчы жанаты, у яго засталіся шасцёра дзяцей. Музыку быў 41 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі