Міністр аховы здароўя: падчас салюту загінула жанчына, пацярпелі 8 чалавек

Міністр аховы здароўя: падчас салюту загінула жанчына, пацярпелі 8 чалавек

Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік пракаментаваў здарэнне падчас святочнага салюту ў Мінску. Некалькі ракет узарваліся на зямлі, з-за чаго пацярпелі людзі. Ад атрыманага цяжкага ранення памерла жанчына, 1955 года нараджэння. Каранік згадаў гэтае трагічнае здарэнне і што рэанімацыйныя брыгады не змаглі яе выратаваць. Паводле яго слоў, усім пацярпелым аказалі меддапамогу. А іх было, акрамя згаданай жанчыны, 8 чалавек, інфармуе БЕЛТА.

Пяці чалавекам на месцы аказалі меддапамогу і завезлі ў бліжэйшыя бальніцы. Яшчэ трое чалавек з лёгкімі раненнямі звярнуліся ў бальніцы самастойна. У іх у асноўным былі раненні шклом (падчас салюту былі разбітыя вокны шэрагу дамоў). Двое мужчын застаюцца ў бальніцы — у аднаго з іх раненне шчакі, у іншага — траўма пляча.

"Абодва знаходзяцца ў стане бліжэй да здавальняючага, — кажа міністр аховы здароўя. — Пагрозы для жыцця няма. Астатнім дапамога аказана амбулаторна, і яны адпушчаныя дадому".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі