Салют у Мінску наведала больш за 100 тысячаў чалавек
Па афіцыйных дадзеных, удзельнікамі і гледачамі мерапрыемстваў з нагоды Дня Перамогі ў Мінску сталі больш за 200 тысячаў чалавек Па дадзеных галоўнага кіравання ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, найбольшую колькасць гледачоў — каля 100 тысяч — сабраў з 22.00 да 22.10 салют у абеліска "Мінск — горад-герой" на праспекце Пераможцаў.
Масавыя святочныя мерапрыемствы былі арганізаваныя не толькі ў цэнтры, але і ва ўсіх раёнах сталіцы. Ніякіх надзвычайных здарэнняў не зафіксавана, паведамляе прэс-служба ГУУС.
БелаПАН
Масавыя святочныя мерапрыемствы былі арганізаваныя не толькі ў цэнтры, але і ва ўсіх раёнах сталіцы. Ніякіх надзвычайных здарэнняў не зафіксавана, паведамляе прэс-служба ГУУС.
БелаПАН