Самаробная бомба выбухнула каля жылога дома ў Бабруйску
Каля жылога дома ў Бабруйску па вуліцы Карла Маркса выбухнула самаробная бомба. На шчасце, ніхто не пацярпеў. У некаторых кватэрах першага і другога паверха выбітыя вокны, перадае “Інтэрфакс-Захад”.
Па гарачых слядах міліцыя затрымала двух мясцовых жыхароў. Абодва — рабочыя “Бабруйскага завода трактарных вырабаў і агрэгатаў”.
Аднаму з іх 21 год. Яго падазраюць у вырабе бомбы і перадачы яе 40-гадоваму знаёмаму. Апошняга падазраюць у здзяйсненні выбуху. Супраць абодвух рабочых распачатыя крымінальныя справы.