Саміт ЕС пакінуў санкцыі супраць Расіі

Саміт ЕС традыцыйна заклікаў Расію спрыяць мірнаму працэсу, кіраўніцтва самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік — адмовіцца ад правядзення ўласных выбараў і правесці выбары паводле ўкраінскага заканадаўства. Акрамя таго, саміт заклікаў выконваць пагадненне аб спыненні агню і мінскія дамоўленасці, адзначае БЕЛТА

Савет ЕС пацвердзіў сваё памкненне падтрымаць Украіну ў яе палітычных і эканамічных рэформах, у прыватнасці ў энэргетычным сектары, у адпаведнасці з абавязанямі, узятымі абодвума бакамі ў пагадненні аб асацыяцыі. Савет ЕС таксама спадзяецца на паспяховае завяршэнне трохбаковых перамоваў па газе ў фармаце Расія-ЕС-Украіна. 

Пытанне пра пераацэнку рэжыму санкцый супраць РФ будзе разглядацца толькі пасля выбараў ва Украіне на сустрэчы пастаянных прадстаўнікоў 28 краін ЕС у Брусэлі 28 кастрычніка.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі