Самую вялікую зарплату ў Беларуси па-ранейшаму маюць IT-спецыялісты

Самую вялікую зарплату ў Беларуси па-ранейшаму маюць IT-спецыялісты

Самы вялікі заробак у Беларусі па-ранейшаму атрымліваюць IT-спецыялісты. Як інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт, у траўні 2016 года сярэдняя зарплата спецыялістаў, дзейнасць якіх звязаная з інфармацыйнымі тэхналогіямі, склала 33 млн 534,1 тысячы рублёў.

У катэгорыю найбольш высокааплатных таксама ўваходзяць: работнікі паветранага транспарту (іх сярэдні заробак у траўні 2016-га склаў 19 млн 869,7 тысячы, у тым ліку пасажырскага — 20 млн 487,8 тысячы); хімічнай прамысловасці (13 млн 964,7 тысячы); фінансісты і страхоўшчыкі (12 млн 671,3 тысячы рублёў); работнікі нафтавай прамысловасці (11 млн 769,8 тысячы); тэлекамунікацыйнай галіны (11 млн 696,7 тысячы); архітэктары, бухгалтары і юрысты (10 млн 725,2 тысячы рублёў).

Мінімальны заробак у краіне ў сацыяльных работнікаў — 4 млн 163,4 тысячы; работнікаў бібліятэк, архіваў, музеяў — 4 млн 225,5 тысячы рублёў; творчых работнікаў — 4 млн 521,5 тысячы.

Сярэдняя травеньская зарплата работнікаў транспартнай сферы склала 8 млн 16 тысяч, прамысловасці — 7 млн 666,4 тысячы рублёў, будаўніцтва — 7 млн 470,3 тысячы, рознічнага гандлю — 6 млн 213,6 тысячы, аховы здароўя — 5 млн 974,5 тысячы рублёў, лёгкай прамысловасці — 5 млн 288,5 тысячы, адукацыі — 5 млн 239,6 тысячы, сельскай, лясной і рыбнай гаспадарак — 5 млн 151,9 тысячы рублёў.

Сярэдняя намінальная налічаная заработная плата ў Беларусі ў траўні 2016-га склала 7 млн 182,85 тысячы рублёў. Рэальная зарплата (з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у мінулым месяцы ў параўнанні з траўнем 2015 года знізілася на 4,6%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі