Савет ЕС: Увод санкцый не азначае поўнага разрыву
Еўрасаюз не губляе надзеі на збліжэнне з Беларуссю на падставе шанавання правоў чалавека.
Пра гэта ідзе гаворка ў выніковай заяве саміта Савета Еўрасаюза ад 4 лютага.
Увод санкцый не азначае поўнага разрыву адносінаў з Беларуссю, якія ЕС мае намер развіваць, грунтуючыся на выкананні Мінскам "прынцыпаў дэмакратыі, вяршэнства закона і правоў чалавека".
ЕС лічыць важным развіваць гэтыя адносіны праз розныя механізмы, у тым ліку праз праграму "Усходняе партнёрства".
У дакуменце адзначаецца: "Савет ЕС будзе рэгулярна ацэньваць сітуацыю ў Беларусі і застаецца гатовым разглядаць далейшыя мэтавыя захады ў адпаведных галінах".