Савет Еўрасаюза сочыць за судом над газетай «Новы час»
Савет Еўрасаюза спадзяецца, што судовы працэс у адносінах газеты «Новы час» пройдзе ў адпаведнасці з міжнароднымі забавязаннямі Беларусі ў галіне свабоды прэсы. Пра гэта заявіла Крысціна Галах, прэс-сакратар вярхоўнага камісара ЕС Хаўера Саланы. Нагадаем, пазоў аб абароне гонару і годнасці да газеты і журналіста
Аляксандра Тамковіча ў суд Першамайскага раёна сталіцы падаў генерал і
сенатар Мікалай Чаргінец.
Ён мае прэтэнзіі да надрукаванага ў выданні артыкула ды патрабуе спагнаць з газеты 500 мільёнаў рублёў, а з Тамковіча – 100 мільёнаў рублёў. Суд пачнецца сёння а 15-й гадзіне.
Галах адзначыла, што Савет ЕС «уважліва сочыць за развіццём гэтай справы». «Важнасць свабоды прэсы – адзін з найважнейшых пунктаў перамоваў з беларускімі ўладамі», — падкрэсліла прэс-сакратар Хаўера Саланы.
БелаПАН