Савет Еўропы расчараваны, але не губляе надзею
Такую ацэнку ў сувязі з гвалтоўным падаўленнем акцый пратэсту ў Мінску выказаў Генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ёрн Ягланд. Карныя захады ў адносінах да апазіцыі могуць пазбавіць Беларусь чарговай магчымасці "пакласці канец сваёй добраахвотнай ізаляцыі ад Еўропы", мяркуе Ягланд.
У той жа час генеральны сакратар заявіў пра падтрымку любых шчырых ініцыятыў, якія наблізяць Беларусь да каштоўнасцяў Савета Еўропы і да сяброўства ў гэтай арганізацыі.
У той жа час генеральны сакратар заявіў пра падтрымку любых шчырых ініцыятыў, якія наблізяць Беларусь да каштоўнасцяў Савета Еўропы і да сяброўства ў гэтай арганізацыі.