Савет Еўропы зацікаўлены ў аднаўленні дыялогу з Беларуссю
Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы зацікаўленая ў аднаўленні дыялогу з нашай краінай. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні ПАСЕ, дакладчык па Беларусі Андрэа Рыгоні падчас сустрэчы ў Мінску са старшынёй Савета Рэспублікі Генадзем Навіцкім. Намеснік кіраўніка ПАСЕ выказаў упэўненасць у тым, што ў выніку яго місіі Беларусь і Еўропа могуць значна прасунуцца ў дыялогу.
У прыватнасці, ён заявіў аб намеры абмяняцца меркаваннямі па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека.
"Інтэрфакс"
У прыватнасці, ён заявіў аб намеры абмяняцца меркаваннямі па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека.
"Інтэрфакс"