Савет мінскіх прадпрымальнікаў: Мытны саюз парушае Канстытуцыю Беларусі
Каардынацыйны Савет мінскіх прадпрымальнікаў выступіў з заявай аб тым, што Беларусь не можа быць паўнавартаснай удзельніцай Мытнага саюза з Расіяй і Казахстанам. Савет прадпрымальнікаў звяртае ўвагу на шэраг парушэнняў канстытуцыі прэзідэнтам Беларусі. З-за гэтага Аляксандр Лукашэнка не мае права падпісваць міжнародных пагадненняў, паведаміў Еўрарадыё старшыня Савета Аляксандр Макаеў.
Аляксандр Макаеў: “У гэтай заяве лаканічна кажацца, чаму Лукашэнка не мае легітымнасці падпісваць гэты Мытны саюз. Мы проста нагадваем, што падпісаныя ім пагадненні могуць быць перагледжаныя ў будучыні”
Супольную знешнюю палітыку Беларусі, Расіі і Казахстана ў рамках Саюза будзе вырашаць Камісія з вырашальным голасам у Маскве. Для нашай краіны гэта можа стаць перашкодай для шчыльнага супрацоўніцтва з іншымі ўдзельнікамі Ўсходняга Партнёрства.
Заклапочаныя падпісаннем Мытнага пагаднення і еўрапейскія прадпрымальнікі, якія маюць кантракты з беларускімі, расійскімі і казахстанскімі партнёрамі. Яны лічаць умовы заключэння Мытнага саюза спрэчнымі з сусветнымі правіламі гандлю.
Заява Савета прадпрымальнікаў была разасланая ва ўсе буйныя беларускія і расійскія СМІ, аднак, па словах Макаева, ніякага адказу пакуль не прыходзіла.