СБУ назвала расіян, датычных да ракетнага ўдару па жылым доме ў Дняпры
Людзі нясуць кветкі, знічкі і цацкі да разбуранага будынка ў Дняпры / RFE/RL
Служба бяспекі Украіны выявіла асобы расіян, датычных да ракетнага ўдару па жылым доме ў Дняпры 14 студзеня, калі загінулі 40 чалавек, піша hromadske.ua.
Украінскі бок адзначае, што да ракетнай атакі мелі дачыненне некалькі дзясяткаў расійскіх вайскоўцаў. У іх ліку:
камандзір 52 цяжкага бамбавальнага авіяцыйнага палка (в/ч 33310) палкоўнік Цімошын Алег Яўгенавіч, 21.06.1971 года нараджэння;
камандзір авіяцыйнага атрада 52 цяжкага бамбавальнага авіяцыйнага палка маёр Іваненка Аляксей Сяргеевіч, 08.02.1987 года;
начальнік штаба авіяцыйнай эскадрыллі авіяцыйнай групы Галянкоў Дзмітрый, 01.09.1978 года;
штурман 52 цяжкага бамбавальнага авіяцыйнага палка Грыгор'еў Дзяніс Анатольевіч, 07.06.1982 года нараджэння;
штурман 52 цяжкага бамбавальнага авіяцыйнага палка Назыраў Дзінар, 03.07.1985 года нараджэння;
інжынер па авіяцыйным узбраенні 52 цяжкага бамбавальнага авіяцыйнага палка Пацалуеў Яўген, 16.06.1980 года нараджэння.
Таксама папярэдне пацверджана, што ў жылы дом трапіла расійская крылатая ракета Х-22.
Раней OSINT-кам'юніці Molfar паведаміла, што выявіла імёны 44 расіян, якія маюць дачыненне да атакі па шматпавярхоўцы ў Дняпры: гэта людзі, якія запраўлялі самалёты і ракеты перад пускам, а таксама тыя, хто звязаны з авіяпалком, але не ўваходзяць у яго склад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.