Колькасць загінуўшых у выніку ракетнага абстрэлу ў Дняпры дасягнула 25 чалавек
Паводле папярэдняй інфармацыі, разбураны 72 кватэры і пашкоджаны больш за 230
Колькасць загінуўшых у выніку ракетнага абстрэлу ў Дняпры дасягнула 25 чалавек, сярод іх 1 дзіця. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Выратаваны 39 чалавек, з іх 6 дзяцей. 73 чалавекі атрымалі траўмы, у тым ліку 13 дзяцей. Шукаюць яшчэ 43 чалавекі. Паводле папярэдняй інфармацыі, разбураны 72 кватэры і пашкоджаны больш за 230.
Падчас учорашняй атакі расейская ракета патрапіла ў дзевяціпавярховы дом у Дняпры, знішчаны цэлы пад'езд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.