Сем заўзятараў БАТЭ асуджаныя на трое сутак

На матчы паміж БАТЭ і "Шэрыфам, што прайшоў у Ціраспалі 21 кастрычніка, мясцовы спецназ затрымаў 15 беларускіх заўзятараў. Сем чалавек атрымалі 22 кастрычніка па тры дні адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства. Астатнія былі аштрафаваныя на 100 прыднястроўскіх рублёў (каля 10 долараў) кожны.
Як нагадвае "Комсомольская правда", пасля таго як на 8-й хвіліне Сяргей Сасноўскі забіў гол, беларускія заўзятары запалілі на гасцявым сектары фаер. Пачалася бойка паміж фанатамі і спецназам. Як заявілі самі заўзятары, бойка адбылася паміж "бел-чырвона-белымі" і "чырвона-зялёнымі" фанатамі. Малдоўскі спецназ, кажуць яны, узяў бок "чырвона-зялёных". Са стадыёна былі выведзеныя 15 беларусаў, якія потым правялі ноч у ціраспальскім пастарунку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі