Сепаратысты захапілі яшчэ адно аддзяленне міліцыі ў Данецкай вобласці
Узброеныя людзі ўзялі пад кантроль гарадскі аддзел міліцыі ў Красным Лімане.
Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на мясцовыя СМІ. Каля 20 узброеных людзей увайшлі ў будынак міліцыі, які абкружылі прадстаўнікі афганскіх і казацкіх арганізацый.
У той жа час, іншыя крыніцы паведамляюць, што міліцыянты замкнуліся ў будунку гараддзелу і нікога не пускаюць.
Раней быў захоплены раённы аддзел міліцыі ў горадзе Славянск.