Сепаратысты захопліваюць новыя будынкі ў Славянску
Прадстаўнікі “народнага збройнага чыну Данбаса” заяўляюць, што ўзялі пад кантроль гарсавет у Славянску Данецкай вобласці.
Кіраўнік гэтага руху Сяргей Цыплакоў паведаміў РИА Новости, што зброі ў людзей, якія занялі будынак, няма. Цяпер сепаратысты хочуць заблакаваць базу “Беркута” ў Данецку, каб спецназ не паехаў у Славянск вызваляць захопленыя будынкі.
Раней у Славянску быў захоплены райаддзел міліцыі, на вызваленне якога накіравалі спецназ.