Сербскі ўрад ухваліў роспуск парламента і правядзенне датэрміновых выбараў
Урад Сербіі сёння прыняў рашэнне аб роспуску парламента і правядзенні датэрміновых выбараў 11 траўня. Адпаведная пастанова накіравана прэзідэнту краіны Барысу Тадзічу на падпісанне, паведамляе сайт b92.
Нагадаем, у мінулую суботу прэм’ер-міністр Сербіі Ваіслаў Каштуніца заявіў, што больш няма магчымасці далейшай працы ўраду ў гэтым складзе. Крыніцай супярэчнасцяў стала пазіцыя адносна самаабвяшчэння незалежнасці Косава.
Каштуніца абвінаваціў празаходніх міністраў у слабай падтрымцы барацьбы за захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці Сербіі. 7 сакавіка сербскі ўрад адхіліў праект рэзалюцыі парламента па Косаве, у якім гаворка ідзе аб адмове супрацоўніцтва з ЕС. Каштуніца падкрэсліў, што Сербія не можа ўступіць у Еўрасаюз да таго часу, пакуль краіны ЕС не зменяць сваю пазіцыю па пытанні Косава.