“Шахцёр” і брэсцкае “Дынама” згуляюць у фінале Кубка Беларусі па футболе
Салігорскі “Шахцёр” і брэсцкае “Дынама” згуляюць сёння ў фінале Кубка Беларусі па футболе. Матч пройдзе ў Гродне. Яго таксама можна будзе паглядзець у жывой трансляцыі на тэлеканале “Беларусь 5”, пачатак у 16.50.
Гарнякі выходзяць у фінал Кубка краіны ў сёмы раз, пры гэтым двойчы яны выйгравалі ганаровы трафей (у 2004 і ў 2014 годзе). Брэстаўчане будуць гуляць у фінале другі раз — раней яны выступалі там у 2007 годзе і выйгралі ўзнагароду.
Калі дынамаўцы перамогуць, то атрымаюць права гуляць у Лізе Еўропы. “Шахцёр” ужо мае пуцёўку ў еўракубкі на правах сярэбранага прызёра чэмпіянату. Калі салігорцы перамогуць у сённяшнім матчы, гуляць у Лізе Еўропы будзе “Мінск”, бо ён заняў 4-е месца ў леташнім чэмпіянаце.