“Шахцёр” перамог кіеўскае “Дынама” і выйшаў у паўфінал Кубка Садружнасці

У 1/4 фіналу беларускі клуб перамог кіеўскае “Дынама” з лікам 2:1.

На 23-й хвіліне адзначыўся Аляксандр Алумона. У другім тайме украінцы стараннямі Макаранкі зраўнялі лік, але праз 6 хвілін абаронца “Шахцёра” Аляксей Янушкевіч забіў пераможны мяч.

У паўфінале беларусы згуляюць з латвійскім “Сконта”, які перамог таджыкскі “Істыклол” – 2:0.

Адзначым, што кіеўскае “Дынама” было прадстаўлена на турніры маладзёжным складам пад кіраўніцтвам Андрэя Гусіна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі