Шаранговіч падпісаў новы 5-гадовы кантракт з "Калгары Флэймз"
Ягор Шаранговіч
Ягор Шаранговіч падпісаў новы 5-гадовы кантракт з "Калгары Флэймз". Кэпхіт (сярэдні заробак за год) 26-гадовага беларускага хакеіста з сезона-2025/26 складзе $5,75 млн, паведамляе belarushockey.com. Кантракт рэкордны для беларусаў у НХЛ. У наступным жа сезоне (як і ў мінулым) яго зарплата складзе $3,1 млн.
У мінулым сезоне ў рэгулярным чэмпіянаце НХЛ Шаранговіч правёў за "Калгары" 82 матчы, закінуў 31 шайбу і набраў 28 асістэнцкіх балаў. Агулам у лізе ён ужо набраў 165(84+81) ачкоў у 287 гульнях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.