Беларус Ягор Шаранговіч, які гуляе ў НХЛ, паказаў, што ён будуе ў вольны час
Ягор Шаранговіч і яго вежа
Беларус Ягор Шаранговіч, які гуляе ў НХЛ, у Instagram паказаў, чым ён займаецца ў вольны час. Высвятляецца, што гэта "будаўніцтва" з канструктара LEGO. Апошні яго праект — макет Эйфелевай вежы з французскім сцягам. "Гатова", — напісаў Шаранговіч.
Ягор Шаранговіч з 2023 года паспяхова выступае за "Калгары". У гэтым сезоне ён закінуў 19 шайбаў. Беларус найлепшы па гэтым паказчыку ў сезоне ў НХЛ сярод тых, хто гуляе ў новых камандах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.