Шаранговіч спыніў сваю антырэкордную 15-матчавую безгалявую серыю ў НХЛ
Ягор Шаранговіч
Ягор Шаранговіч спыніў сваю антырэкордную 15-матчавую безгалявую серыю ў НХЛ. У пераможным матчы "Калгары" з "Чыкага" (5:2) беларускі хакеіст закінуў шайбу (у меншасці) і зрабіў выніковую перадачу. Ён быў прызнаны другой зоркай сустрэчы.
У гэтым сезоне, які пачаўся з траўмы, у Шаранговіча 13 (7+6) ачкоў у 35 матчах. У мінулым сезоне ў рэгулярным чэмпіянаце НХЛ Ягор Шаранговіч правёў за "Калгары" 82 матчы, закінуў 31 шайбу і набраў 28 асістэнцкіх балаў.
Беларускаму хакеісту 26 гадоў. Ён выступае за "Калгары" з 2023 года.
"First game, first period two points, it’s nice."
— Calgary Flames (@NHLFlames) January 14, 2025
Yegor Sharangovich discusses Rory Kerins' debut and the work of the line tonight in Chicago! pic.twitter.com/46d8ijs6N0
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.