Шаўцоў: Мядзеведзеў паставіў пад пытанне легітымнасць выбараў у Беларусі
Паміж кіраўніцтвам Беларусі і Расіі адбываецца эскалацыя канфлікту. Так пракаментаваў Еўрарадыё завочны "абмен ударамі" між Лукашэнкам і Мядзведзевым палітолаг Юры Шаўцоў. Шацоў: "Мядзведзеў паставіў пад пытанне прызнанне легітымнасці прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. А гэта значыць, што пастаўленая пад пытанне Саюзная дзяржава, вышэйшы ўзровень кантактаў паміж краінамі. І, гэткім чынам, ускосна пастаўленае пытанне пра дзеяздатнасць АДКБ".
Разам з тым, кажа эксперт, для Беларусі гэта не азначае безумоўны палітычны курс на Захад. Шаўцоў мяркуе, што эскалацыя канфлікту з боку афіцыйнай Масквы ўпісваецца ў расійскую прэзідэнцкую кампанію і будзе адбывацца паступова. Гэтая кампанія будзе цягнуцца яшчэ год, і беларуская тэма ў ёй будзе для каманды Мядзведзева адной з галоўных, адзначае палітолаг.