Шэсце 25 сакавіка на плошчу Незалежнасці забаранілі, будзе зноў Бангалор?

У новай заяўцы, якую сёння паспелі падаць арганізатары, плануецца сабраць людзей 25 сакавіка а 18-й гадзіне каля кінатэатра "Кастрычнік" і прайсці па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор, дзе адбудзецца мітынг. Яны спадзяюцца, што Мінгарвыканкам дазволіць такі фармат традыцыйнага святкавання ўгодкаў абвяшчэння ў 1918 годзе дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, інфармуе Радыё Свабода.

Нагадаем, удзельнікі акцыі збіраюцца выказаць салідарнасць украінскаму народу, будуць гаварыць пра пагрозу незалежнасці Беларусі, пра палітвязняў і пра вынікі выбараў у мясцовыя саветы.
 

У аргкамітэт па правядзенню акцыі ўваходзяць прадстаўнікі Партыі БНФ, руху "За Свабоду", Аб'яднанай грамадзянскай партыі, кампаніі "Гавары праўду", аргкамітэта па стварэнню партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), руху салідарнасці "Разам".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі