Шматдзетнай маці Вользе Залатар выстаўленае абвінавачванне
Маці пяці дзяцей 38-гадовай Вользе Залатар са Ждановічаў выстаўлена абвінавачванне па артыкуле "Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання" (361-1 КК). Ёй пагражае ад трох да сямі гадоў зняволення. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адвакат Вольгі.
Залатар затрымалі 18 сакавіка, яна знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску. Муж Вольгі Сяргей Ганкевіч адбыў 10 сутак арышту за бел-чырвона-белы сцяг у акне, ён выйшаў на волю 28 сакавіка. Сям'я афармляла часовую апеку на бабулю. Самаму малодшаму з дзяцей чатыры гады, старэйшай дачцы — 17.
Вольга Залатар — магістр сацыялогіі (скончыла ФФСН БДУ), падчас выбараў 2020-га была назіральніцай, працавала валанцёркай каля Акрэсціна. Яе тройчы затрымлівалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.