Шоўмэн Уладзімір Зяленскі аб'явіў, што ідзе ў прэзідэнты Украіны

Шоўмэн Уладзімір Зяленскі аб'явіў, што ідзе ў прэзідэнты Украіны

Вядомы шоўмэн Уладзімір Зяленскі ў эфіры тэлеканала "1+1" аб'явіў, што будзе балатавацца ў прэзідэнты Украіны. Як адзначае hromadske.ua, тэлезварот Зяленскага быў паказаны перад самым Новым годам, а запіс звароту прэзідэнта Пятра Парашэнкі выйшаў ужо ў першыя хвіліны 2019-га.

Па словах Уладзіміра Зяленскага, ва ўкраінцаў ёсць тры шляхі: жыць як жылі, з'ехаць за мяжу і зарабляць грошы ці паспрабаваць нешта змяніць на радзіме. Зяленскі абраў трэці шлях.

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года. У рэйтынгу патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах наперадзе Юлія Цімашэнка. Другое-трэцяе месца ў Парашэнкі і Зяленскага.

Уладзіміру Зяленскаму 40 гадоў. Ён — шоўмэн, кінаакцёр, прадусар, сцэнарыст, лідар студыі "Квартал-95". У апошнія гады Зяленскі здымаецца ў папулярным серыяле "Слуга народа" (2015, 2016, трэці сезон з'явіцца ў пачатку 2019-га), у якім выканаў ролю настаўніка гісторыі, а пасля — прэзідэнта Украіны Васіля Галабародзькі. Зяленскі называе сябе заможным чалавекам, сцвярджае, што ён незалежны ад алігархаў. Шоўмэн уваходзіць у партыю "Слуга народа".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі