Шуневіч: Да любога самагубства я стаўлюся вельмі адмоўна
Так міністр МУС адказаў на пытанне наконт выпадкаў суіцыду сярод супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Праўда, падчас сваёй “прамой лініі” Ігар Шуневіч ухіліўся ад адказу на пытанне, у чым ён бачыць прычыну самагубства сярод яго падначаленых.
Шуневіч: “Прычына суіцыдаў — гэта пытанне сацыяльнае. І ў кожным канкрэтным выпадку мы разбіраемся ў канкрэтных прычынах. І прымаем меры па іх выкараненні”.
Апошні вядомы выпадак самагубства міліцыянера здарыўся сёлета напрыканцы студзеня: на службе застрэліўся супрацоўнік Аршанскага аддзела Дэпартамента аховы МУС падпалкоўнік Міхалік. А за два месяцы да гэтага, напрыканцы кастрычніка мінулага года, у Мінску застрэліўся аператыўны дзяжурны Фрунзенскага РУУС і загінуў падпалкоўнік КДБ Казак. Па падліках, за апошнія 5 гадоў пазбавілі сябе жыцця 15 супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Фота — mvd.gov.by