Шушкевіч звінаваціў апазіцыю ў бяздзеянні, а сябе – у нямогласці

У інтэрв’ю польскай газеце “Metro” Станіслаў Шушкевіч заклікаў польскіх і еўрасаюзаўскіх палітыкаў да больш жорсткага падыходу да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Адначасна Шушкевіч звінаваціў апазіцыю ў гультайстве, а сябе самога - у нямогласці: “Выразная большасць апазіцыі нічога не робіць, і некаторым побыт у апазіцыі яўна на руку. Няма адказнасці за кіраванне краінай, дастаткова палаяць дыктатуру, ездзячы па Еўропе. Парадокс у тым, што людзі, якія рэпрэзентуюць сябе як легальная апазіцыя, толькі легалізуюць дыктатуру. Бо ўрэшце якая тут дыктатура, якая дазваляе дзейнічаць і выязджаць сваім праціўнікам? Я заклікаю Еўропу да супрацьдзеяння Лукашэнку, але сам нямногае магу зрабіць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі