Швейцарцы прагаласавалі супраць адмены абавязковай службы ў войску

Паводле гэтай інфармацыі, 22 верасня ў нядзелю супраць ініцыятывы пацыфістаў прагаласавала 73 адсоткі ўдзельнікаў нацыянальнага рэферэндуму. Ініцыятары рэферэндуму — Аб’яднанне за Швейцарыю без войска — прызналі правал. Прадстаўнік гэтай арганізацыі Нікалай Праўдзіч заявіў, што вайсковы абавязак, па ўсёй верагоднасці, з’яўляецца часткай нацыянальнай самасвядомасці швейцарцаў, а спробы пераканаць не далі плёну.



Вайсковы абавязак з’яўляецца адным са складнікаў палітыкі ўзброенага нейтралітэту, якой Швейцарыя прытрымліваецца ўжо два стагоддзі. Прызыву падлягаюць мужчыны ва ўзросце ад 19 да 34 гадоў. Асобы, якіх прызналі непрыдатнымі да страявой службы, але яны пры гэтым не інваліды, абавязаныя да 30 гадоў плаціць дадатковы падатак, інфармуе lenta.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі