Сідорскі паабяцаў літоўцам, што беларуская АЭС будзе бяспечнай
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падчас візіту ў Літву заявіў, што будучая АЭС будзе адпавядаць міжнародным стандартам. Як нагадвае партал Delfi.lt, у Літве неаднаразова абураліся намерам пабудаваць АЭС у 50 км ад Вільні. Па словах Сідорскага, усе будаўнічыя працы з першага дня будуць кантраляваць еўрапейскія і сусветныя ведамствы, да прыкладу МАГАТЭ. Беларускі прэм'ер сцвярджаў, што Літве былі дадзеныя ўсе неабходныя дакументы, правялі грамадскія слуханні, цікавіліся меркаваннямі экспертаў у галіне энергетыкі, экалогіі ды іншых.
Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс падчас сустрэчы з беларускім чыноўнікам не выказваў цвёрдую пазіцыю наконт АЭС. На пытанні журналістаў ён адказаў, што паміж Беларуссю і Літвой дасягнутая дамова наконт супрацы ў галіне атамнай энергетыкі.