Саакашвілі: маю анкету на атрыманне ўкраінскага грамадзянства сфальшавалі

Саакашвілі: маю анкету на атрыманне ўкраінскага грамадзянства сфальшавалі

Былы прэзідэнт Грузіі і губернатар Адэскай вобласці Украіны Міхаіл Саакашвілі патрабуе графалагічнай экспертызы анкеты на атрыманне ўкраінскага грамадзянства, з-за памылак якой яго пазбавілі пашпарту гэтай краіны. Саакашвілі сцвярджае, што анкета запоўненая і падпісаная не ім. На думку палітыка, гаворка ідзе аб крымінальным злачынстве — падробцы дакументаў.

Анкету Саакашвілі апублікаваў раней дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімір Арыеў. Ён адзначыў, што ў пазбаўленні Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства няма палітыкі, і калі б не дапушчаныя памылкі, ён заставаўся б грамадзянінам гэтай краіны і цяпер. Пра якія памылкі вядзецца гаворка, не паведамляецца.

Міхаіл Сааакашвілі быў пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства 26 ліпеня. Раней грузінскія ўлады пазбавілі яго і грузінскага пашпарту. Нагодай для пазбаўлення грамадзянства стаў той факт, што Сааакашвілі пазначыў у анкеце, быццам не знаходзіцца пад следствам, хоць на той момант яго абвінавачвалі ў Грузіі ў некалькіх злачынствах.

Украінскі пашпарт Саакашвілі атрымаў у 2015 годзе і стаў губернатарам Адэскай вобласці. Праз год ён сышоў з гэтай пасады з-за канфліктаў з атачэннем прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

Цяпер былы грузінскі лідар і ўкраінскі чыноўнік знаходзіцца ў ЗША. Ніякага іншага грамадзянства ён не мае, піша meduza.io

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі