Следства па справе аб "масавых беспарадках" будзе падоўжанае

Заўтра заканчваецца двухмесячны тэрмін папярэдняга расследавання па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках". Следства мусіць альбо падоўжыць гэты тэрмін, або перадаваць справу ў пракуратуру і суд.

Як заявіў Дзмітрыеў сайту "Гавары праўду!", следства, хутчэй за ўсё, будзе падоўжанае. І не толькі з-за неабходнасці збору дадатковай "доказнай базы". "Падаўжэнне тэрміна следства дае магчымасць для прыняцця разумных палітычных рашэнняў. Прасцей кажучы, усе палітычныя рашэнні па гэтай справе яшчэ наперадзе", — мяркуе Дзмітрыеў.

Да ліку такіх рашэнняў ён адносіць, у прыватнасці, вызваленне да суда астатніх вязняў СІЗА КДБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі