Слуцкіх ДАІшнікаў адправілі ў адстаўку, але яны пра гэта не ведаюць
А яшчэ, як стала вядома Еўрарадыё, п’янага кіроўцу праследавалі на “жыгулях”, пасажыры якога паказвалі міліцыянтам непрыстойныя жэсты. Еўрарадыё сталі вядомыя падрабязнасці пагоні за п’яным кіроўцам 2 сакавіка, якога ўрэшце спынілі кардонам з прыватных аўтамабіляў з людзьмі. На сённяшняй прэс-канферэнцыі начальнік рэспубліканскай ДАІ Аляксандр Мендзелеў назваў дзеянні дарожных інспектараў непрафесійнымі і паведаміў пра адстаўкі ў сувязі з гэтым здарэннем.
Аляксандр Мендзелеў: “Службовыя асобы, якія адказваюць за прафесійную падрыхтоўку тых, хто ўдзельнічаў у затрыманні, а менавіта, намеснік начальніка аддзела ДАІ Кастрычніцкага РАУС Мінска і начальнік ДАІ Слуцкага РАУС вызваленыя ад займаемых пасадаў. Супрацоўнікі, якія ўдзельнічалі ў затрыманні, гэта супрацоўнікі ДАІ Слуцкага і Кастрычніцкага РАУС, адхіленыя ад сваіх пасадаў да заканчэння службовага разбору”.
Аднак у ДАІ Слуцка пра адстаўку начальніка і інспектараў нічога не ведаюць. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар слуцкай міліцыі Дзмітрый Семібратаў.
Дзмітрый Семібратаў: “На дадзены момант ніхто з супрацоўнікаў ДАІ Слуцкага РАУС не адхілены ад працы. Нам пакуль ніхто не даводзіў і не дакладваў, што мы павінны адхіляць нашых супрацоўнікаў. Ніякай праверкі, у прынцыпе, ніхто не прызначаў. Пакуль... Я не хачу сцвярджаць, што нічога гэтага не будзе”.
Дарэчы, слуцкія ДАІшнікі пераследавалі парушальніка, які ехаў з хуткасцю 180 км/г, на “жыгулях” — аўтамабілі “ВАЗ-2110”. Па словах Дзмітрыя Семібратава, гэтая машына здольная набіраць такую хуткасць і нават крыху больш. А наогул, у аўтапарку слуцкага ДАІ 6 машын: дзве “дзесяткі”, дзве “дзевяткі” і два “Опеля”.
Дарэчы, як паведаміў прэс-сакратар, падчас пагоні пасажыры машыны парушальніка і сам кіроўца паказвалі супрацоўнікам ДАІ непрыстойныя жэсты.
Таксама на гэтую тэму: