Смерць па дарозе на пахаванне
У выніку дарожна-транспартнага здарэння на трасе Брэст-Мінск загінулі тры жанчыны, якія ехалі на пахаванне сваяка. Чатыры чалавекі з Баранавічаў, тры жанчыны і мужчына, які быў за рулём аўтамабіля, накіроўваліся на пахаванне сваяка ў Мінск. Пры абгоне на трасе кіроўца зачапіў папутны аўтамабіль, у выніку чаго машыну выкінула на сустрэчную паласу, па якой рухалася вялікагрузная фура.
У выніку здарэння дзве жанчыны, якія ехалі ў легкавіку, загінулі на месцы, трэцяя сканала па дарозе ў нясвіжскую лякарню. Кіроўца машыны з пераломам рэбраў знаходзіцца ў шпіталі.
Гэта першае дарожна-транспартнае здарэнне на дарогах Нясвіжчыны ў гэтым годзе. Летась іх было 39, у якіх загінула 12 чалавек.