СМІ: у Беларусі затрымалі заснавальнікаў кампаніі "Ксорэкс"
У Беларусі затрымалі частку бенефіцыяраў кампаніі "Ксорэкс", піша найстарэйшае беларускае выданне.
Гэта адзін з найбольшых пастаўшчыкоў камп'ютарнай тэхнікі ў Беларусі. Гэтая кампанія аказвае паслугі B2B — іачай кажучы, не асобным людзям, а адразу кампаніям, у тым ліку дзяржаўным арганізацыям. Іх інтарэсы — сістэмы бяспекі, сістэмы кіравання інфраструктурай, табло, сістэмы канферэнц-сувязі, сістэмы бяспекі прадпрыемстваў ды інш.
Паведамляецца, што на думку сілавікоў кампанія нібыта завышала цэны пры пастаўках. Сярод затрыманых — кіраўнік кампаніі Уладзімір Палідавец. Затрымлівалі таксама яго жонку, але яе выпусцілі для пошуку сродкаў на выкуп, ад каментароў журналістам яна адмовілася.
Ёсць звесткі, што за выхад топ-менеджараў на волю сілавікі патрабуюць 100 тысяч долараў і вышэй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.