СМІ: У Чачні адбываюцца масавыя арышты прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці
У Чачні адбываюцца масавыя арышты прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці. Пра гэта піша “Новая газета” са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах. Паводле выдання, прыкладна за тыдзень у рэспубліцы затрымалі каля сотні мужчын, якіх падазравалі ў гомасэксуалізме.
Сярод затрыманых — прадстаўнікі чачэнскага муфціята, у тым ліку блізкія да атачэння кіраўніка рэспублікі рэлігіёных дзеячаў, а таксама двое вядомых тэлевядоўцаў. Некаторых затрыманых адпускалі з-пад арышту і пасля гэтага яны пакідалі Чачню. Некаторыя з’ехалі, як толькі затрымалі іх сяброў і знаёмых.
Пры гэтым апошнім часам адбылося некалькім забойстваў. Крыніцы газеты мяркуюць, што яны звязаныя з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй ахвяраў.
Хваля затрыманняў пачалася пасля таго, як у пачатку сакавіка расійскія ЛГБТ-актывісты падалі серыю заявак на гей-парады ў гарадах Паўночна-Каўказскага рэгіёну. У Расіі заканадаўча забароненая прапаганда гомасэксуалізма,таму ЛГБТ-супольнасць змагаецца за свае канстытуцыйныя правы шляхам падачы такіх заявак. Па ўсёй верагоднасці, у Чачні вырашылі перадухіліць магчымыя акцыі пратэсту.