Сонечнае зацьменне 20 сакавіка 2015 года
Самае вялікае сонечнае зацьменне за апошнія 16 гадоў можна было ўбачыць у пятніцу, 20 сакавіка, у многіх краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі. Поўнае закрыццё Сонца можна было назіраць на поўначы Атлантычнага акіяна і ў Арктыцы. Жыхары Беларусі ўбачылі яго закрытым на 70%. У Мінску зацьменне пачалося ў 11:57, а скончылася ў 14:16. Максімальная фаза (каля 67-70% Сонца было закрыта Месяцам) пачалося ў 13:06 і працягнулася каля 2 хвілін 50 секунд. Наступнае падобнае зацьменне чакаецца толькі ў 2033 годзе.