Пасля сонечнага зацьмення трох гродзенцаў шпіталізавалі з апёкамі вачэй

У Гродзенскую абласную лякарню шпіталізавалі трох чалавек пасля назірання сонечнага зацьмення, якое адбылося 20 сакавіка. Як піша "Гродзенская праўда", апёкі вачэй атрымалі два дарослыя і адно дзіця.
 
Па словах лекараў, пацыенты казалі, што перад вачыма з'яўляюцца паўпразрыстыя плямы, якія перашкаджаюць бачыць, а таксама недакладныя затуманеныя карцінкі.

Загадчык аддзялення мікрахірургіі вока Міхаіл Логаш адзначыў, што такіх хворых абавязкова шпіталізуюць, бо любая паталогія сятчаткі пагражае зніжэннем вастрыні зроку і патрабуе сур'ёзнага лячэння.

Як жыхары Гродна глядзелі на сонечнае зацьменне (фота)

З'явілася відэа поўнага сонечнага зацьмення, якое адбылося 20 сакавіка

Фотарэпартаж: як у Мінску назіралі за сонечным зацьменнем

Прыкметы апёкаў ад зацьмення: затуманьванне і заслона пасярэдзіне вока

Фота — grodnonews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі