Прыкметы апёкаў ад зацьмення: затуманьванне і заслона пасярэдзіне вока

20 сакавіка беларусы, як і жыхары краін паўночнай Еўропы, назіралі сонечнае зацьменне. Праўда, пры гэтым трэба было не забываць пра патрабаванні бяспекі.

Калі глядзець на зацьменне без адмысловага прыстасавання ці працяглы час, можна атрымаць апёк вока. Першая прыкмета — затуманьванне вока, патлумачыла афтальмолаг 3-й мінскай клінічнай бальніцы Таццяна Мазала.

Мазала: “Затуманьванне і заслона па цэнтры вока, вясёлкавыя кругі. Гэта апёк, які лечыцца з часам. Ніякіх мер адразу тут не прымеш. Калі дэфект маленькі, ён аднаўляецца доўга. Калі вялікі дэфект — наогул не аднаўляецца”.

Лекарка дадае, што прыкметы апёка вока зрокавыя. Балявых адчуванняў пры гэтым можа не быць.

Чаму на сонечнае зацьменне нельга глядзець без абароны вачэй

Відэа і фота найвялікшага сонечнага зацьмення за апошнія 16 гадоў

Як у паўночнай Еўропе назіралі сонечнае зацьменне (фота, відэа)

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі