Спецдакладчык Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы можа не прыехаць у Мінск

Спецдакладчык Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы дэпутат Андрэа Рыгоні можа адмяніць сваю паездку ў Мінск, калі ўлады будуць перашкаджаць правядзенню ў беларускай сталіцы "Еўрапейскага маршу".

Гэтую інфармацыю распаўсюдзіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Нагадаем, што італьянскі парламентарый з'яўляецца спецдакладчыкам па Беларусі Палітычнага камітэту ПАСЕ.

Андрэа Рыгоні меркаваў прыехаць у Беларусь 17 кастрычніка, каб сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады і апазіцыі.

Другому дэпутату ПАСЕ Хрыстасу Пургурыдасу, які быў аўтарам даклада аб палітычных знікненнях у Беларусі, беларускія ўлады адмовілі ў выдачы візы.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі