Спецназ адціснуў групу падтрымкі ад будынка Цэнтральнага суда

Спецназ адціснуў групу падтрымкі ад будынка Цэнтральнага суда сталіцы і адвёў людзей у бок Трасцянецкай вуліцы. Нагадаем, у судзе сёння праходзіць працэс над 10-цю ўдзельнікамі студзеньскай вулічнай акцыі пратэсту. Не ўсе жадаючыя змаглі патрапіць у залу суда.

Тым часам у судзе ніхто з абвінавачаных не прызнаў сваёй віны. Абвінавачаньне падсудных грунтуецца на паказаннях сведкаў, фота- і відэаздымках, паведамляе "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі