Спецслужбы правяраюць інфармацыю пра ўдзел беларусаў у батальёне "Данбас"

Беларускія спецслужбы правяраюць інфармацыю пра ўдзел беларусаў ва ўкраінскім добраахвотніцкім батальёне "Данбас". Пра гэта паведаміў прэс-сакратар КДБ Артур Стрэх. Паводле яго слоў, усе праваахоўныя органы кантралююць сітуацыю і праводзяць "прафілактычную працу па недапушчэнні ўцягвання беларускіх грамадзян у ваенныя канфлікты на тэрыторыі іншых дзяржаў".

Ад каментарыяў наконт Змітра Палойкі, затрыманага 11 снежня ў Баранавічах пасля вяртання з Украіны, Стрэх адмовіўся, інфармуе БелаПАН. Высветлілася, што Палойка значыцца ў апублікаваных на сайце "КиберБеркут" спісах батальёна "Данбас". Акрамя яго там яшчэ пяць прозвішчаў грамадзян, месцам нараджэння якіх пазначаная Беларусь.

Як паведамляла Еўрарадыё, нявеста Палойкі, якая жыве ў горадзе Курахова Данецкай вобласці, сцвярджае, што ён не служыў у "Данбасе", збіраўся ўладкавацца на працу зваршчыкам.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі