Спецыяліст расказаў, якія дрэвы сталі высаджваць у Мінску
Пасадка дрэў у Ленінскім раёне Мінска / Ілюстратыўнае фота "Мінск-Навіны"
Пры пасадцы дрэў у Мінску ўлічваюцца асаблівасці парод дрэў, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на дырэктара "Зелянбуда" Ленінскага раёна Мінска Міхаіла Папова.
Для пасадак у сталіцы ў першую чаргу выкарыстоўваюцца клёны, ясені і ліпы. Таксама ў сталіцы сталі часцей высаджваць чырваналістыя дубы. Гэта не проста прыгожае і высакароднае, але і ўстойлівае да агрэсіўнага гарадскога асяроддзя дрэва.
Як паведаміў прадстаўнік "Зелянбуда", у Мінску даўно адмовіліся ад высадкі таполяў. Таполя добра ўмее "цягнуць" ваду з глебы і таму здольная выжыць практычна ў любых умовах, але ў яе ёсць і недахопы. У шматлікіх гараджан алергія на таполевы пух, у дадатак галінкі гэтага дрэва вельмі ломкія.
Таксама ў сталіцы сталі менш высаджваць каштанаў. Гэта парода дрэва "далікатная", капрызная да солі і іншых дарожных рэагентаў, адзначыў спецыяліст.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.