Спецыяльная камісія ўдакладняе функцыі беларускага КДБ
У Радзе бяспекі Беларусі створаная спецыяльная камісія, якая ўдакладняе функцыі КДБ як праваахоўнай структуры. Пра гэта паведаміў Аляксандру Лукашэнку старшыня Камітэту генерал-маёр Юрый Жадобін. Паводле яго словаў, зараз намаганні КДБ засяроджаныя на забеспячэнні
бяспекі дзяржавы і выкананні праваахоўных функцый. Жадобін лічыць, што
зараз “важна вельмі дакладна размежаваць сферы адказнасці ўсіх
зацікаўленых ведамстваў”.
Аляксандр Лукашэнка, у сваю чаргу, запатрабаваў ад КДБ раскрыцця буйных эканамічных злачынстваў, а не “драбязы”. “Працуйце па самых “вярхах”, - даў параду спецслужбістам кіраўнік дзяржавы.
Адзначым, што сёння Лукашэнка прадстаўляў новых намеснікаў старшыні КДБ і кіраўнікоў шэрагу падраздзяленняў гэтай спецслужбы.
БелаПАН